Апейкін: Шчыра не разумею, у чым каштоўнасць Пачобута
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці лічыць, што нязломны палітвязень насамрэч «падраздзьмуты».
Аляксандр Апейкін. Фота: facebook.com/apeikin
«Я шчыра не разумею, у чым каштоўнасць Пачобута. Я паважаю тое, што чалавек адседзеў за свае перакананні. Але не разумею яго аб’ектыўнай каштоўнасці. Мне здаецца, што сабж даволі моцна пераацэнены», — напісаў у фэйсбуку спартыўны функцыянер з нагоды вызвалення Андрэя Пачобута.
Апейкін настолькі ўразіў сваю аўдыторыю малаадэкватнай заўвагай на мяжы хамства, што атрымаў ад 5100 падпісчыкаў толькі адзін лайк. У першым жа каментары Апейкіна паслалі на тры літары.