У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт
Cтыльная кватэра знаходзіцца ў доме паміж вядомымі тэатрам і кінатэатрам у цэнтры Мінска. Жылы будынак быў пабудаваны яшчэ ў 1917 годзе. Кватэры тут адрозніваюцца столямі — вышэйшымі, чым у сталінках, і сценамі з чырвонай цэглы. Апошнія з’яўляюцца разынкай сучаснага інтэр'еру двушкі, піша Realt.
Дом на Валадарскага, 7 узвялі ў 1917-м. Ён знаходзіцца па суседстве з тэатрам імя Максіма Горкага. Жыллё размяшчаецца на апошнім трэцім паверсе і займае 67 квадратных метраў.
Кватэра адрозніваецца сваім інтэр'ерам — яркі лофт, які падкрэсліваюць столі вышынёй 3,5 метра і чырвоныя цагляныя сцены. Кухня-гасцёўня абстаўлена добрым кухонным гарнітурам.
Спальнае месца абсталявана ў ізаляваным пакоі.
У сумешчаным санвузле зроблены душ.
Дом знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада. Кватэра здаецца на суткі, але ад дзвюх начэй. Цана за мінімальны перыяд складае 1760 рублёў (628 долараў).