БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў

29.04.2026 / 10:14

Nashaniva.com

Агнястрэл.

Кіраўнік аддзела арганізацыі супрацьэпізаатычных і каранцінных мерапрыемстваў упраўлення ветэрынарыі Новасібірскай вобласці Сяргей Тур быў знойдзены мёртвым. Яго знайшлі ва ўласным аўтамабілі з агнястрэльным раненнем, паведамляе «Сібірскі экспрэс».

Паводле адной з версій сілавікоў, гаворка можа ісці пра самагубства. Незадоўга да здарэння ў дачыненні да аддзела пачаліся праверкі.

Жонка Тура заявіла, што ў яго «адмовіла сэрца» і звязала яго смерць з працай: «Ён учора памёр, адмовіла сэрца. Гэта звязана з працай, непасрэдна з ёй звязана. Вялікая маральная і фізічная нагрузка, вялікая адказнасць». У сувязі са словамі яго жонкі загаловак быў зменены.

У Тура засталося двое дзяцей.

Упраўленне ветэрынарыі, у прыватнасці, адказвала за абмежаванні ў раёнах вобласці, уведзеныя вясной 2026 года з-за захворвання жывёлы і якія прывялі да масавага забою жывёл, у тым ліку ў падсобных гаспадарках.

Выпадкі забірання жывёлы ў людзей атрымалі ў Расіі вялікі розгалас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула