БЕЛ Ł РУС

У Швейцарыі абнавілі мемарыял Тадэвуша Касцюшкі

29.04.2026 / 12:06

Nashaniva.com

Ініцыятыва Maldzis сумесна са швейцарскім дабрачынным Фондам Марыі Магдалены Радзівіл вырабілі падмурак і новую мемарыяльную таблічку для помніка Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім Залатурне. Урачыстае адкрыццё абноўленага помніка плануецца ўвосень.

Падмурак з беларускага валуна і новая мемарыяльная таблічка для помніка Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім Залатурне. 27 красавіка 2026 года. Бяла Падляска, Польшча. Фота: Maldzis / Таццяна Капітонава

Рэалізацыя праекта вялася з 2024 года. Дзякуючы падтрымцы амбасадаркі Швейцарыі ў Беларусі Крысціны Хонэгер-Залатухінай праект быў узгоднены з мэрыяй Залатурна.

Ініцыятарам абнаўлення помніка выступіў кіраўнік Фонду Марыі Магдалены Радзівіл — Алесь Сапега, які і ўсталяваў помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі яшчэ ў 2017 годзе. 

Помнік Тадэвушу Касцюшку, які з'явіўся там у 2017 годзе. Залатурн, Швейцарыя. Фота: Maldzis

«Калі ў 2017 годзе мы ўсталёўвалі помнік, то думалі, што ствараем беларускі пункт на мапе Швейцарыі. Цяпер, калі пад помнікам з’явіцца камень з Беларусі, сувязь паміж нашымі краінамі стане яшчэ і фізічнай». 

Вываз валуна з Беларусі быў здзейснены на пачатку 2026 года. Да адпраўкі ў Швейцарыю камень знаходзіўся на складзе польскай кампаніі ў Бяла-Падлясцы. Такому прыязнаму стаўленню да праекта моцна паспрыялі прадстаўнікі Польскага фонду Касцюшкі (Polska Fundacja Kościuszkowska) — Лешэк Марэк Кшэсняк і Рышард Бось.

«Гэты праект нагадвае, што беларуская гісторыя глыбока ўкаранёная ў Еўропе, і сённяшнія падзелы гэтай сувязі не перарываюць. Сваёй падтрымкай такіх ініцыятываў нашыя мецэнаты выказваюць пашану як да нацыянальнай спадчыны, так і да нашай агульнай з Еўропай гісторыі», — кажа апякун праекта Maldzis Рыгор Астапеня.

Злева направа: Яраслаў Мысткоўскі, Марыюш Нічыпорук і Павел Мацукевіч. Унізе: Рышард Бось. Бяла Падляска, Польшча. Фота: Maldzis

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула