БЕЛ Ł РУС

У школьных сталовых будзе больш паўфабрыкатаў

29.04.2026 / 14:09

Nashaniva.com

У школьным харчаванні стануць больш выкарыстоўваць паўфабрыкаты. Такое рашэнне прынялі падчас рабочай сустрэчы па пытаннях арганізацыі школьнага харчавання, якую правёў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.

Фота: Мінск-навіны

Падчас сустрэчы былі выпрацаваны падыходы, якія ў перспектыве дазволяць палепшыць арганізацыю школьнага харчавання. У прыватнасці, цяпер аднаразовыя перакусы стануць аднолькавымі для школьнікаў, якія вучацца як у першую, так і ў другую змену.

Таксама ў сталовых будуць больш выкарыстоўваць паўфабрыкаты. Акрамя таго, вырашылі вызначыць нормы харчавання для трох узроставых груп: 1—4 класы, 5—7 і 8—11 класы. Зараз яны дзейнічаюць для дзвюх катэгорый: 6—10 і 11—18 гадоў.

Ва ўрадзе ўпэўнены, што гэта дазволіць зрабіць школьнае харчаванне больш разнастайным, смачным і здаровым, а таксама даступным для кожнага вучня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула