Выйшаў раман Тэклі Мандрык пра эмігрантаў на Падляшшы
У Польшчы ў выдавецтве «PaparaćNiaKvietka» выйшаў з друку дэбютны раман Тэклі Мандрык «Прытулак». Маладая аўтарка ўзяла псеўданім ў памяць аб сваёй бабулі, паведамляе bellit.info.
«Палітычныя ўцекачы Ліда і Уладзь Сцешыкі ўвесну 2022 году набываюць на Падляшшы вясковую хату ў знікаючай вёсцы Кірункі. Але ж пачуццё дома і бяспекі цягнецца для беларусаў нядоўга, бо дэвелаперская кампанія «Твая падляшская хата» ўжо хутка пасля ўлазін абуджае жахі мінулага», — гаворыцца ў анатацыі.
Кнігу можна набыць ужо цяпер праз краму Kirma.sh.