БЕЛ Ł РУС

Зяленскі даручыў высветліць дэталі пра перамір’е з Расіяй

30.04.2026 / 11:03

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на вынікі ўчорашняй тэлефоннай размовы Трампа і Пуціна, у якой была агучана ідэя перамір’я на 9 мая.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Уладзімір Зяленскі паведаміў, што даручыў украінскім прадстаўнікам звязацца з камандай прэзідэнта ЗША і высветліць дэталі расійскай прапановы аб кароткатэрміновым перамір’і.

Па яго словах, Украіна імкнецца да міру і вядзе неабходную дыпламатычную працу для рэальнага завяршэння гэтай вайны.

«Высветлім, пра што менавіта ідзе гаворка: пра некалькі гадзін бяспекі для парада ў Маскве ці пра нешта большае», — заявіў Зяленскі.

Ён таксама ў чарговы раз заявіў, што прапанова Украіны — гэта спыненне агню на доўгатэрміновай аснове.

Учора Расія прапанавала зрабіць перамір'е на 9 мая, а пазаўчора стала вядома, што парад на Краснай плошчы ў Маскве пройдзе без вайсковай тэхнікі з-за боязі магчымых крокаў Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула