БЕЛ Ł РУС

У Мінску жанчына пашкодзіла два аўтамабілі на розных вуліцах і пакінула месцы ДТЗ

30.04.2026 / 13:45

Nashaniva.com

Спачатку 38‑гадовая кіроўца аўтамабіля Geely на вуліцы Янкі Брыля паблізу дома №30 здзейсніла сутыкненне з аўтамабілем Voyah, пасля гэтага яна пакінула месца здарэння.

Незадоўга да гэтага інцыдэнту паблізу дома №8А па праспекце Газеты «Праўда» жанчына здзейсніла сутыкненне з аўтамабілем «Hyundai», пасля чаго таксама пакінула месца ДТЗ.

Кіроўцу аштрафавалі на 45 базавых велічынь (2025 рублёў), а таксама пазбавілі права кіравання транспартнымі сродкамі на 24 месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула