БЕЛ Ł РУС

Буйны хостынг-правайдэр Cloudflare выдаў расійскаму месенджару «Макс» пазнаку шпіёнскага прыкладання

30.04.2026 / 14:00

Nashaniva.com

Хостынг-правайдэр Cloudflare пазначыў дамен «расійскага нацыянальнага месенджара» max.ru як шпіёнскае праграмнае забеспячэнне (Spyware). Справаздача пра гэта з'явілася на платформе Cloudflare Radar. 

Cloudflare Radar у свежай справаздачы пазначыў дамен max.ru, звязаны з месенджарам MAX, як шпіёнскае ПА. Раней аналагічная пазнака з'яўлялася ў даменаў альтэрнатыўнага кліента Telegram Telega.

Spyware — гэта сігнал сістэмам бяспекі, што прыкладанне або сайт займаецца схаваным зборам і перадачай даных. Гэта можа быць перахоп паведамленняў і званкоў, доступ да файлаў і геалакацыі (скрытае назіранне за перамяшчэннем і асабістымі звесткамі), перадача даных трэцім асобам.

AppStore і Google Play звычайна выдаляюць прыкладанні з такой рэпутацыяй. 

На гэты месенджар MAX прымусова і татальна пераводзяць расіян. Беларускія дзяржаўныя арганізацыі таксама паціху ідуць туды. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула