Лукашэнка паразмаўляў з прэзідэнтам Ірана
Лукашэнка сёння правёў тэлефонную размову з Масудам Пезешкіянам.
Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Масуд Пезешкіян праінфармаваў пра сітуацыю ў рэгіёне Персідскага заліва, а таксама пра пазіцыю афіцыйнага Тэгерана на перамовах з ЗША. Суразмоўцы канстатавалі, што галоўнай перашкодай для выпрацоўкі мірных дамоўленасцей з’яўляецца адсутнасць даверу, піша БелТА.
Лукашэнка падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў найхутчэйшым урэгуляванні канфлікту.