Былога лідара «Маладога фронту» Яўгена Скочку прысудзілі да трох гадоў калоніі
Яго абвінавацілі паводле арт. 361‑4 КК РБ — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Таксама яму інкрымінавалі «паклёп» і «абразу Лукашэнкі», а таксама «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», піша «Хрысціянская візія».
Яўген Скочка — юрыст, прадпрымальнік, шматдзетны бацька. У пачатку 2000‑х ён быў адным з лідараў арганізацыі «Малады Фронт» і актыўным удзельнікам БХД, аднак з сярэдзіны 2000‑х гадоў адышоў ад палітыкі.
Пазней займаўся будаўніцтвам храмаў і аказваў юрыдычную дапамогу людзям.
Раней пра яго крымінальны пераслед публічна не паведамлялася. Зараз Яўген Скочка ўтрымліваецца ў СІЗА-3 у Гомелі.