На Мінскай ЦЭЦ-3 учора адбылася пазаштатная сітуацыя
Быў чутны моцны шум.
Фота: Мінскэнерга
Пра тое, што здарылася на Мінскай ЦЭЦ-3 увечары 29 красавіка, расказалі ў «Мінскэнерга».
«Учора, 29 красавіка, каля 22.30 на Мінскай ЦЭЦ-3 была зафіксавана пазаштатная сітуацыя, якая прывяла да скіду пары, з-за чаго ў раёне станцыі назіраўся павышаны ўзровень шуму. Пры гэтым цепла– і паразабеспячэнне спажыўцоў у зоне адказнасці ЦЭЦ-3 не парушалася. Спецыялісты аператыўна выявілі і ліквідавалі прычыны здарэння», — паведамілі ў «Мінскэнерга».
Планавыя работы выконваліся ўдзень.