Пяскоў: Пуцін не запрашаў Трампа на парад 9 Мая ў Маскве
Тэлефонная размова лідараў Расіі і ЗША адбылася напярэдадні.
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у Анкорыджы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson
Уладзімір Пуцін не запрашаў свайго амерыканскага калегу Дональда Трампа на парад Перамогі 9 мая ў Маскве. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне ТАСС.
«Не», — сказаў прадстаўнік Крамля, адказваючы на адпаведнае пытанне.