БЕЛ Ł РУС

У Мінску пяцігадовае дзіця трапіла пад машыну ў двары

30.04.2026 / 15:53

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі ДАІ, здарэнне адбылося раніцай 30 красавіка. Пяцігадовае дзіця трапіла пад аўтамабіль у двары дома №23 па вуліцы Мірашнічэнкі.

За рулём аўтамабіля Renault знаходзілася 50‑гадовая жанчына, якая здзейсніла наезд на хлопчыка.

Паводле папярэдніх звестак, дзіця раптоўна выбегла на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля.

Таксама паведамляецца, што ў момант здарэння хлопчык знаходзіўся без нагляду бацькоў.

Дзіця даставілі ў медыцынскую ўстанову для агляду і абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула