БЕЛ Ł РУС

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

30.04.2026 / 18:59

Nashaniva.com

Нападаючы Віталь Лісаковіч адхілены ад трэніровак з жодзінскім клубам «Тарпеда-БелАЗ». Рашэнне прыняў галоўны трэнер каманды Дзмітрый Лянцэвіч. Афіцыйныя прычыны адхілення не ўдакладняюцца, паведамляе bel.football.

Віталь Лісаковіч

Раней паведамлялася, што Лісаковіч прапусціў матч супраць «Дняпра» ў чэмпіянаце Беларусі нібыта праз хваробу.

У гэтым сезоне ён паспеў правесці толькі адну гульню за «Тарпеда-БелАЗ» — у трэцім туры супраць мінскага «Дынама», дзе жодзінская каманда прайграла з лікам 0:1.

Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Віталь Лісаковіч пачынаў сваю кар'еру ў салігорскім «Шахцёры», пасля ў 2018‑2019 гадах гуляў у некалькіх харвацкіх клубах, з 2020 года — у Расіі. Восенню мінулага года ён стаў футбалістам славенскага «Цэле», але загуляць яму там не ўдалося, таму сёлета вярнуўся ў Беларусь.

28‑гадовы Лісаковіч вядомы сваім складаным характарам, што, відаць, яму найперш і замінае замацавацца надоўга ў якім-небудзь клубе. Пасля сыходу з салігорскага «Шахцёра» ў 2020 годзе ён памяняў ужо 8 камандаў, і расставанне прынамсі з некаторымі з іх не абыходзілася без скандалаў.

Чытайце таксама:

Як беларускія футбалісты бягуць за доўгім рублём у блізкае (і далёкае) замежжа. І колькі там зарабляюць

Беларускія футбалісты згуляюць з сірыйцамі

Галоўнага трэнера чэмпіёна Беларусі па футболе адправілі ў адстаўку пасля тураў чэмпіянату

Беларускага футбольнага трэнера Шпілеўскага звольнілі ў Расіі — заробак $850 тысяч на год, а каманда на дне

Каментары да артыкула