БЕЛ Ł РУС

У Воранаве выставілі на продаж былую сінагогу

30.04.2026 / 22:25

Nashaniva.com

У гарадскім пасёлку Воранава на таргі выставілі будынак з 90‑гадовай гісторыяй. Ён быў пабудаваны як сінагога, а ў апошнія дзесяцігоддзі ў гэтым памяшканні працавала спартыўная школа.

Будынак быў узведзены ў 1935 годзе. Яго прадаюць праз электронную пляцоўку «БУТБ-Маёмасць».

Гэта двухпавярховы аб’ект плошчай 386 квадратных метраў. Знешнія і ўнутраныя сцены зробленыя з атынкаванага бярвення, дах пакрыты шыферам, падлога драўляная.

Акрамя будынка, пакупнік таксама атрымае права арэнды зямельнага ўчастка плошчай 12 сотак тэрмінам на 50 гадоў без аплаты.

Пачатковы кошт лота складае каля 81,8 тысячы даляраў.

Новы ўласнік зможа змяніць прызначэнне будынка. Мясцовыя ўлады дазваляюць адкрыць там краму, кавярню, офісны цэнтр, гатэль або аб’ект бытавога абслугоўвання, напрыклад, цырульню ці майстэрню.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 26 мая, а таргі прызначаныя на 12‑ю гадзіну 29 мая.

Чытайце таксама:

У Лідскім раёне спрабуюць збыць з рук збанкрутаваны бровар

На Палессі танна прадаюць сядзібу ХІХ стагоддзя з чырвонай цэглы. Можна перарабіць у жылы дом

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак

Будынак вакзала ў Віцебску зноў спрабуюць прадаць з аўкцыёну

Каментары да артыкула