БЕЛ Ł РУС

З ЗША ў Венесуэлу прыляцеў першы камерцыйны рэйс за сем гадоў

1.05.2026 / 08:34

Nashaniva.com

Рэйс кампаніі American Airlines вылецеў з амерыканскага аэрапорта Маямі ў Каракас у чацвер, 30 красавіка. Перад вылетам адбылася ўрачыстая цырымонія пераразання стужкі, піша NY Times.

Сустрэча рэйсу ў Каракасе. Фота: Jesus Vargas/Getty Images

«Амаль сем гадоў паміж нашымі краінамі не было прамых камерцыйных рэйсаў. За прэзідэнтам [ЗША Дональдам] Трампам мы змяняем гэта сёння», — заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамента Наталія Малана.

Венесуэльскі пасол у Вашынгтоне Фелікс Пласенсія заявіў, што рэйс American Airlines 3599 азначае «пераход ад дыялогу да дзеянняў».

Дыпламат адзначыў, што аднаўленне авіязлучэння прадэманстравала ўзаемаразуменне Каракаса і Вашынгтона на новым узроўні.

Першы рэйс перавёз у асноўным прадстаўнікоў урада ЗША, супрацоўнікаў American Airlines і журналістаў.

Авіякампанія плануе выконваць адзін штодзённы рэйс паміж Маямі і Каракасам, павялічыўшы іх колькасць да двух на дзень з 21 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула