БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы прадаецца саджанец за 350 рублёў. Што з яго можа вырасці?

1.05.2026 / 08:59

Nashaniva.com

Ён прыехаў з Нідэрландаў.

На Камароўцы заўважаны саджанцы, якія па цане выбіваюцца з прывычнага прайса на саджанцы кустоў і дрэў. Каштуе 350 рублёў, прыехаў з Нідэрландаў, суседнічае на прылаўку з іншым прадстаўніком гэтай жа расліны — той у чатыры разы таннейшы, піша Onliner.by.

На фатаграфіі добра бачныя кветкі, і знаёмыя са светам раслін пазнаюць магнолію. Гэты гатунак носіць паэтычную назву С'юзан — вырастае да некалькіх метраў, цвісці можа з канца красавіка — мая да канца чэрвеня. Кветкі ярка пахнуць, а адна кветка можа ў дыяметры даходзіць да 15 сантыметраў.

Гэты куст прадаюць за 350 рублёў. У вышыню ён прыкладна метр, даволі буйны і дужы. Побач прадаецца яшчэ адна магнолія гатунку С'юзан — ужо за 80 рублёў. Яна на выгляд сантыметраў 70 ростам, з больш тонкімі галінкамі, займае сярэдні па памеры гаршчок.

Магнолія — у светла-шэрым гаршку

Па словах прадаўца, высаджваць расліну можна ўжо зараз, а пры выбары саджанца варта ўлічваць памеры ўчастка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула