Галкіпер зборнай Мексікі паедзе на шосты чэмпіянат свету па футболе
Гільерма Ачоа стане адным з абсалютных рэкардсменаў у гісторыі чэмпіянатаў свету па футболе.
Фота: Thearon W. Henderson/Getty Images
40‑гадовы брамнік зборнай Мексікі і кіпрскага АЕЛа з Лімасола Гільерма Ачоа будзе ўключаны ў склад нацыянальнай каманды на фінальны турнір ЧС-2026, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.
Такім чынам, галкіпер адправіцца на свой шосты чэмпіянат свету. Гэта рэкорд — ніхто раней не ўдзельнічаў у такой колькасці мундыяляў. Такое ж дасягненне ў гэтым годзе могуць усталяваць партугалец Крышціяну Раналду і аргентынец Ліянэль Месі.
Пасля завяршэння турніру Очоа скончыць гульнявую кар’еру. 13 ліпеня яму споўніцца 41 год.
Раней асноўны брамнік зборнай Мексікі Луіс Малагон атрымаў траўму і прапусціць чэмпіянат свету. Але Ачоа будзе другім, а то і трэцім варатаром у складзе нацыянальнай дружыны.
Гільерма першы раз паехаў на мундыяль у 2006 годзе, але ў тым годзе і на наступным чэмпіянаце ў 2010 годзе ён быў трэцім галкіперам, а дэбютаваў на ЧС у 2014 годзе.
За зборную Мексікі правёў 152 матчы. Шэсць разоў выйграваў Залаты кубак КАНКАКАФ (галоўны турнір зборных у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы).
Мексіка на ЧС-2026 згуляе ў адной групе з Чэхіяй, Паўднёвай Карэяй і Паўднёвай Афрыкай.