«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках
Хлопцы, якія ўдзельнічалі ў конкурсе «Містэр Іняз — 2026», дэфілявалі ў нацыянальных строях — і сталі зоркамі ў сацсетках.
Тут і далей фота: bsufl.by
Конкурс прыгажосці (які афіцыйна назвалі конкурсам мужнасці і гонару) адбыўся яшчэ напачатку красавіка, але відэа з яго завірусілася ў Threads цяпер.
Адным з першых выпрабаванняў для шасці фіналістаў было дэфіле ў нацыянальных строях. Падчас яго на экране дэманстравалі візіткі хлопцаў — іх таксама здымалі ў беларускім стылі.
Так выглядалі візітныя фоты ўдзельнікаў конкурсу. На здымках — Мікалай Чарняк з факультэта кітайскай мовы і культуры (злева) і Іван Хаміцэвіч з факультэта нямецкай мовы
У каментарах выключна захапленне: «Калі я вучылася ў інязе, у нас ніякіх містэраў не было, бо не было хлопцаў у прынцыпе. Гэтыя беларусікі, канешне, сэксі», «Вой, якія прыгажуны! Ідэя — сэкс! І, канешне, вялікі дзякуй за строі», «Нашы буслы!».
У каментары прыйшла і блогерка Ганна Бонд, якая на беларускай мове напісала: «Гэта нечакана. І вельмі крута атрымалася».
Тытул «Містэр Іняз — 2026» атрымаў Міхаіл Супруновіч з факультэта англійскай мовы.
Міхаіл Супруновіч
Чытайце таксама:
У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты
«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме