БЕЛ Ł РУС

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

1.05.2026 / 11:49

Nashaniva.com

Экс-палітвязень абнавіў фота ў сваім акаўнце.

Фота з фэйсбука Андрэя Пачобута

За няпоўную гадзіну гэта фота сабрала больш за 250 лайкаў і 80 ухвальных каментароў.

Журналіст асуджаны да васьмі гадоў зняволення быў вызвалены ў аўторак. За кратамі ён прывёў чатыры гады і месяц.

Папярэдні пост Андрэя ў фэйсбуку быў датаваны 24 сакавіка 2021 года. «Сярод сотняў тэлефонаў, якія я сёння атрымаў, быў таксама званок ад Аляксандра Прушынскага. Высветлілася, што тым часам граф быў асуджаны судом на штраф за распаўсюд улётак. Аднак гэта яшчэ не канец яго праблем», — пісаў тады Пачобут. На наступны дзень, 25 сакавіка 2021 года, Андрэй быў арыштаваны і праз два гады асуджаны на восем гадоў.

Чытайце таксама:

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам

«Андрэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

Каментары да артыкула