Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-34
Сілы беспілотных сістэм ЗСУ атакавалі вайсковы аэрадром Шагол у Чалябінскай вобласці РФ. Гэта адна з самых далёкіх паспяховых атак з пачатку вайны. Цэль знаходзілася на адлегласці каля 1700 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Украіны.
Пад удар трапілі некалькі найноўшых знішчальнікаў Су-57 і знішчальнік-бамбавік Су-34, заявілі ў Генштабе ЗСУ.
Украінскі OSINT-праект Exilenova+ паказаў спадарожнікавыя здымкі з аэрадрома за 17 і 26 красавіка. Аналіз паказвае, што пасля атакі 25 красавіка расійскае камандаванне было вымушана перадыслакаваць ацалелую тэхніку.
Эксперты адзначаюць, што для пераадолення такой гіганцкай адлегласці ў 1700 км украінцы здолелі стварыць «цуд тэхнікі» — спецыяльныя беспілотнікі.