БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера

1.05.2026 / 18:02

Nashaniva.com

У сацыяльных сетках Святланы Ціханоўскай з’явілася відэа, на якім лідарка дэмакратычных сіл разам з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай выканалі песню «Happy Birthday to you» для мастака Уладзіміра Цэслера. Яму 30 красавіка споўнілася 75 гадоў.

Сустрэча палітыкаў, якія сталі сімваламі пратэстаў 2020 года, імаверна, адбылася на Кіпры, дзе цяпер і жыве выбітны беларускі дызайнер і мастак Уладзімір Цэслер.

Посмотреть в Threads

«Віншавалі нашага даражэнькага Уладзіміра Цэслера з юбілеем!» — напісала Ціханоўская.

Яна таксама падарыла Цэслеру ягоны партрэт, аўтарам якога стала беларуская мастачка Валерыя Лосікава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула