У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C
Для зручнасці карыстальнікаў усе прылады пераводзяць на адзіны стандарт.
28 красавіка 2026 года ў Еўрасаюз афіцыйна запрацавала новае правіла: усе новыя ноўтбукі павінны падтрымліваць зарадку праз USB-C, паведамляе Gsmarena.com
Гэта фінальны этап рэалізацыі дырэктывы ЕС аб адзіным стандарце для прылад сілкавання, якая раней ужо закранула тэлефоны, планшэты і іншую электроніку. Цяпер стандарт распаўсюджваецца і на ноўтбукі.
Закон не забараняе мець і іншыя раздымы ў дадатак да абавязковага. Але USB-C павінен быць абавязкова.
З гэтага правіла пакуль захоўваецца дробнае выключэнне: гульнявыя і іншыя магутныя ноўтбукі, якія спажываюць больш за 100 Вт, могуць па-ранейшаму выкарыстоўваць традыцыйныя круглыя раздымы сілкавання накшталт DC jack.
Галоўная мэта ініцыятывы — скараціць колькасць электронных адходаў і спрасціць жыццё карыстальнікам.
У перспектыве Еўрасаюз збіраецца забараніць ноўтбукі з няздымнымі батарэямі, каб у карыстальнікаў не было ніякіх цяжкасцяў з іх заменай. Дарэчы, з лютага 2027 года гэта правіла ўступае ў сілу для смартфонаў.