БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»

2.05.2026 / 08:38

Nashaniva.com

«Яны скажуць: «Вялікі вам дзякуй. Мы здаёмся».

Дональд Трамп. Фота: Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на мерапрыемстве ў Фларыдзе заявіў, што Злучаныя Штаты могуць заняць Кубу — практычна адразу і без асаблівых намаганняў.

«На зваротным шляху з Ірана ў нас будзе адзін з нашых вялікіх караблёў, магчыма, авіяносец USS Abraham Lincoln — самы вялікі ў свеце. Ён спыніцца прыкладна за 100 ярдаў ад берага, і яны (кубінскія ўлады — НН) скажуць: «Вялікі вам дзякуй. Мы здаёмся», — сказаў Трамп.

Аўдыторыя засмяялася — незразумела, ці меў прэзідэнт на ўвазе рэальны план, ці жартаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула