БЕЛ Ł РУС

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны

2.05.2026 / 08:53

Nashaniva.com

Кажуць, каштуе на чвэрць танней, чым у Мінску.

Фота: Mlyn.by

Барысаўскі радзільны дом стаў першым раённым перынатальным цэнтрам Мінскай вобласці, які запусціў паслугі эстэтычнай пластычнай хірургіі. Ужо праведзена першая аперацыя па аўгментацыйнай мамапластыцы — устаноўцы імплантаў, піша Mlyn.by.

Галоўная доктарка ўстановы Вольга Канашэўская тлумачыць рашэнне проста: гэты год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны, таму вырашылі клапаціцца не толькі пра здароўе пацыентак, але і пра іх знешні выгляд. Аперацыі праводзіць пластычны хірург Юрый Рубцоў, які развівае гэты кірунак у Барысаве з 2017 года.

Галоўная перавага перад сталічнымі клінікамі — цана і назіранне пасля аперацыі. Адна зона каштуе 1200 рублёў супраць 1600 рублёў і вышэй у Мінску. Пры гэтым пацыентак не адпускаюць адразу пасля наркозу — яны застаюцца пад наглядам тых самых урачоў.

Акрамя мамапластыкі, у Барысаве цяпер можна зрабіць ліпасакцыю, аперацыю на жываце і іншыя ўмяшанні. Чарга ўжо ёсць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула