Мінскі прадпрымальнік пазычыў у знаёмых 55 тысяч рублёў на бізнэс — і прайграў усё ў анлайн-казіно
Пагражае да 12 гадоў калоніі.
41‑гадовы дырэктар сталічнай фірмы браў грошы ў доўг у знаёмых пад выглядам развіцця бізнэсу і на пастаўкі тавараў. Але вяртаць не збіраўся. Усе 55 тысяч рублёў пайшлі на азартныя гульні ў інтэрнэт-казіно.
Мужчыну затрымалі магілёўскія аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Заведзеная крымінальная справа паводле артыкуле аб махлярстве ў асабліва буйным памеры — да 12 гадоў пазбаўлення волі.