БЕЛ Ł РУС

На вуліцы Максіма Танка ў Мінску загарэлася кватэра — мужчына загінуў, жанчыну выратавалі

2.05.2026 / 14:19

Nashaniva.com

Паведамленне пра пажар ратавальнікам прыслала аўтаматыка.

Пра задымленне ў пад'ездзе шматкватэрнага дома на вуліцы Максіма Танка ў Мінску паведаміла сістэма апавяшчэння «Маланка». Ратавальнікі выехалі на месца здарэння і пабачылі, што гарыць кватэра на пятым паверсе.

У калідоры на падлозе пажарныя знайшлі жанчыну — яе з маскай вывелі з небяспечнай зоны і перадалі медыкам.

А вось у пакоі, дзе ўспыхнуў пажар, знайшлі цела мужчыны.

На месцы працавала 8 адзінак тэхнікі МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула