БЕЛ Ł РУС

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна

2.05.2026 / 18:00

Nashaniva.com

Падаткавікі сцвярджаюць, што прадпрыемства фіктыўна драбніла бізнэс, каб заніжаць падатковыя выплаты. Як жа гэта заўважылі і даказалі?

Ілюстрацыйнае фота: вуліца ў Веснінцы, Мінск. Фота з сайта blisch.by

У ходзе пазапланавай праверкі адной з клінінгавых арганізацый Міністэрства па падатках і зборах заўважыла яе ўзаемазалежнасць з іншай арганізацыяй. У прыватнасці, узаемазалежнымі палічылі іх заснавальнікаў і кіраўнікоў, бухгалтэрыю вялі тыя самыя асобы, віды дзейнасці былі тыя самыя, пастаўшчыкі — таксама.

Акрамя класічнага драбнення бізнэсу з падкантрольным суб’ектам, праверка западозрыла падмену працоўных адносін грамадзянска-прававымі па заключаных дагаворах з чатырма індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Арганізацыя фактычна ініцыявала рэгістрацыю індывідуальных прадпрымальнікаў па аказанні клінінгавых паслуг і аказанні паслуг кіравання арганізацыямі. І ў якасці аплаты паслуг на іх рахункі было пералічана 1,9 млн рублёў.

Па выніках праверкі выставілі да выплаты 1,1 млн рублёў, у тым ліку падаткаў — 0,9 млн рублёў. 

За няпоўную выплату падаткаў прадпрыемства будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, а ў дачыненні да службовых асоб праваахоўнымі органамі пачатая асобная праверка. Магчымая нават крымінальная справа.

Падобныя выпадкі ў апошнія гады становяцца масавымі: падатковыя органы актыўна выяўляюць схемы з «драбненнем» бізнэсу, калі адна фактычная кампанія фармальна падзяляецца на некалькі юрыдычных асоб, каб плаціць менш падаткаў. Пасля праверак такія схемы звычайна ліквідуюцца, а прадпрыемствы абавязваюць даплаціць у бюджэт.

Чытайце таксама:

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак

Беларускія памежнікі навучылі сімпатычную расіянку правільна называць нашу краіну. А тая моцна пакрыўдзілася

Каментары да артыкула