БЕЛ Ł РУС

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам

2.05.2026 / 20:34

Сяргей Гезгала

Мясцовыя ўлады прынялі меры па аптымізацыі і ўдасканаленні помніка, прысвечанага Году беларускай жанчыны. Але ім не ўдалося правільна напісаць слова «вобласць».

Помнік «году жанчыны» ў Нясвіжы пакрылі металічным лістом. Фота з сацыяльных сетак

У Нясвіжы 25 красавіка ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар работніц жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ініцыятыву прымеркавалі да абвешчанага Аляксандрам Лукашэнкам Года беларускай жанчыны. Аднак выгляд знака выклікаў крытыку. У сацсетках яго назвалі надмагіллем.

«Яшчэ год жанчыны не скончыўся, а яны яе ўжо пахавалі», «Памінкі беларускай жанчыны», «Гэта што, братэрская (сястрынская) магіла жанчын ЖКГ? Неяк страшна зрабілася» — вось толькі некаторыя каментары з сацсетак.

Асабліва раздражняла людзей, што знак паставілі на тэрыторыі гістарычна-культурнага музея-запаведніка — у значным для гісторыі Беларусі месцы, каля прыгожага палаца Радзівілаў і шэдэўра барока — Касцёла Божага Цела. 

Людзі пабачылі ў гэтым знак не «года жанчыны», а дэградацыі беларускай культуры і эстэтычнага густу пры лукашызме, калі майстры мастацтваў адхіленыя ад прыняцця рашэнняў.

І вось 2 мая ў сацыяльных сетках з'явілася фота: помнік накрылі металічным лістом. Такі матэрыял быў папулярны ў познесавецкі час і выкарыстоўваўся на правінцыйных помніках. Але не прыжыўся, бо хутка пакрываўся ржою.

Трэба сказаць, што і спроба 2 выйшла не без праблем: аўтары не сумелі правільна напісаць па-руску слова «вобласць». Напісалі: «облость».

Як помнік вам цяпер? Пішыце ў каментах. Памятайце, што яны ананімныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула