БЕЛ Ł РУС

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

4.05.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Нядаўна «Наша Ніва» апублікавала абноўлены чорны спіс артыстаў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі. Пасля публікацыі мінскім установам далі дазвол на хіты некаторых рок-гуртоў.

Віктар Цой на кінафестывалі папулярных жанраў «Залаты Дзюк», 1988 год. Галіна Кміт / РІА «Навіны»

У сакавіку ў наша распараджэнне трапіў свежы спіс са 179 пазіцый забароненых выканаўцаў. Чыноўнікі ўнеслі туды не толькі ўкраінскіх зорак і праціўнікаў пуцінскага рэжыму, але і заўзятых Z-патрыётаў. Пасля таго, як гэтая інфармацыя разляцелася, ідэолагі, падобна, вырашылі перагледзець свае ж забароны.

Як стала вядома «Нашай Ніве», цяпер у караоке-клубах зноў можна легальна спяваць песні гурта «Звери» і поп-рокавага гурта «Градусы». Абодва гурты актыўна гастралююць на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Яшчэ адно паслабленне тычыцца культавага гурта «Кіно». Песні Віктара Цоя таксама дазволілі вярнуць у караоке, але з адной прынцыповай умовай.

Спяваць песню «Перемен», якая была адным з гімнаў пратэстаў 2020-га, усё яшчэ строга забаронена.

Чытайце таксама:

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры

Саша Нема даказвае, што ў 2020‑м трапіў на пратэсты п'яным, пасля канцэртаў у падтрымку Лукашэнкі

Каментары да артыкула