БЕЛ Ł РУС

Расійскія дроны ўдарылі па Адэсе і Адэскай вобласці, ёсць ахвяры

3.05.2026 / 13:20

Nashaniva.com

Уночы 3 мая расійскія войскі зноў атакавалі Адэсу і Адэскую вобласць беспілотнікамі. Пад ударам апынуліся партовая і гарадская цывільная інфраструктура.

Фота: Пракуратура Украіны

Па інфармацыі мясцовай пракуратуры, у выніку атакі загінулі два чалавекі, яшчэ пяцёра атрымалі раненні.

У двух населеных пунктах часткова разбураныя пяць прыватных жылых дамоў. Таксама пашкоджаная партовая інфраструктура. Пажар, які ўзнік пасля ўдару, удалося хутка патушыць.

Фота: Пракуратура Украіны

Паветраныя сілы Украіны паведамілі, што ўсяго за ноч па тэрыторыі краіны былі выпушчаныя адна балістычная ракета «Іскандэр-М» і 268 ударных беспілотнікаў. Паводле іх даных, сродкі СПА збілі 249 дронаў.

Таксама зафіксаваныя траплянні ракеты і 19 беспілотнікаў у 15 месцах, яшчэ ў адным месцы ўпалі абломкі збітых цэляў.

Акрамя Адэскай вобласці, пад атакамі гэтай ноччу знаходзіліся таксама Харкаўская, Днепрапятроўская, Запарожская і Сумская вобласці.

Апошнім часам расійскія ўдары па Адэсе і рэгіёне адбываюцца рэгулярна. Папярэднія атакі беспілотнікаў былі 30 красавіка, а таксама 1 і 2 мая.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны зноў атакавалі порт у расійскім Прыморску

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя

Расіяне ўдарылі дронам па маршрутцы ў Херсоне. Двое загінулых

У Харкаве абломкі шахеда заляцелі на кухню ў кватэру на 12‑м паверсе і не здэтанавалі ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула