БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

3.05.2026 / 14:30

Nashaniva.com

Віцебскі паблік viciebsk_news расказаў некаторыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры. Трагедыя, па яго інфармацыі, адбылася не ў пятніцу 1 мая, як паведамлялася раней, а ў чацвер 30 красавіка. 

Полацкі Свята-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр. Здымак ілюстрацыйны. Фота: pridvinie.vlib.by

Паведамляецца, што жанчына, якая раней дапамагала ў манастыры, учыніла падпал прыватнага дома на вул. Еўфрасінні Полацкай — гэтая вуліца размяшчаецца побач з будынкам Полацкай епархіі і манастыром. У гэтых дамах жывуць сёстры, паслушніцы і працаўніцы. 

Ахвярай нібыта стала адна з паслушніц родам з Віцебска. Сцвярджаюць, што яна паспела сама патэлефанаваць у МНС і выклікаць дапамогу, але выратаваць яе не ўдалося.

Пры гэтым жанчына, якая ўчыніла падпал, таксама раней працавала ў манастыры і, магчыма, мела псіхічны разлад.

Чытайце таксама:

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Каментары да артыкула