БЕЛ Ł РУС

У Мінску камеры будуць лавіць яшчэ і самакатчыкаў

3.05.2026 / 15:48

Nashaniva.com

Максімальная дазволеная хуткасць для любога электрасамаката — 25 км/г.

ДАІ з дапамогай камер фотафіксацыі будзе сачыць за самакатчыкамі.

За парушэнне правілаў могуць выдаць папярэджанне, штраф, а ў выпадку сістэматычных парушэнняў — заблакаваць у мабільным дадатку сэрвісу арэнды самакатаў, паведамляе news.by.

Важнае новаўвядзенне для арэндных самакатаў — пакінуць іх можна будзе толькі ў іх спецыяльных парковачных зонах. У горадзе з'явіліся таксама «ціхія зоны», дзе рух самакатаў забаронены.

Максімальная дазволеная хуткасць для любога электрасамаката — 25 км/г. Ездзіць на адным самакаце ўдваіх нельга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула