БЕЛ Ł РУС

Грузін адкрыў пякарню ў Заслаўі. Раней гатаваў хачапуры, а цяпер перайшоў на піцы

3.05.2026 / 17:59

Nashaniva.com

Да пераезду ў Беларусь грузін Васо Бетлемішвілі працаваў дальнабойшчыкам. Але ў Заслаўі заняўся выпечкай.

Фота тут і далей: «Прысталічча»

Некалькі гадоў таму Васо аформіў пякарню з грузінскай выпечкай, пасля працаваў піцамэйкерам у краме «Капеечка». А ў сакавіку зноў адкрыў сваю кропку — піцэрыю. З Васо разам працуе жонка і сяброўка сям'і, піша «Прысталічча».

«Я раней не разумеў ажыятажу вакол піцы, у сваёй першай пякарні гатаваў пераважна хачапуры, аладкі, асяцінскія пірагі… Цяпер жа крыху змяніў фармат, і піца ідзе на ўра!» — дзеліцца Васо.

Яго піцэрыя знаходзіцца на рынку на вуліцы Савецкая, 81В. Там апроч піцы Васо пячэ лавашы і асецінскія пірагі.

Гаспадар кажа, што гатовы накарміць нават чалавека без грошай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула