БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская па запрашэнні Наўроцкага ўдзельнічала ў святкаваннях з нагоды Дня Канстытуцыі ў Польшчы

3.05.2026 / 20:46

Nashaniva.com

Ціханоўская падкрэсліла, што Канстытуцыя 3 траўня — першая ў Еўропе — мае значэнне і для беларусаў, бо гэта частка нашай агульнай еўрапейскай спадчыны.

Фота тут і далей: прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў святкаваннях з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня ў Польшчы, паведамляе яе прэс-служба. На запрашэнне прэзідэнта Польшчы яна прысутнічала на цырымоніі ўзнагароджання Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы.

Пасля, разам з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўлам Латушкам і прадстаўнікамі польскіх уладаў, Ціханоўская прайшла ўрачыстым маршам па цэнтры Варшавы і ўзяла ўдзел у мерапрыемствах у Прэзідэнцкім палацы.

Ціханоўская падкрэсліла, што Канстытуцыя 3 траўня — першая ў Еўропе — мае значэнне і для беларусаў, бо гэта частка нашай агульнай еўрапейскай спадчыны.

Яна адзначыла, што гэты дакумент заклаў прынцыпы, за якія беларусы змагаюцца і сёння: абмежаваную ўладу, адказнасць перад грамадствам і вяршэнства права.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула