БЕЛ Ł РУС

Кошт какавы б'е сусветныя рэкорды

7.06.2010 / 09:05

Услед за какавай падрасце ў цане і шакалад.

Кошт какава расце чацвёрты дзень запар і дасягнула максімальнага ўзроўню за 21 год. Кантракты з пастаўкай у ліпені падаражэлі да $3794 за тону ў ходзе таргоў на біржы.

Запасы какавы на складах зараз знаходзяцца на мінімальным узроўні з 22 сакавіка і падаюць чацвёрты тыдзень запар. Міжнародная арганізацыя какавы (International Cocoa Organization) прагназуе, што ў бягучым сельскагаспадарчым годзе, які завершыцца ў верасні,

сусветныя пастаўкі будуць адставаць ад попыту на 69 тысяч тон.
Пры гэтым у сакавіку дэфіцыт ацэньваўся ўсяго ў 18 тысяч тон.

Услед за какавай падрасце ў цане і шакалад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула