БЕЛ Ł РУС

У Швейцарыі футбольны чэмпіянат выйграла каманда, якая год таму выступала ў другім дывізіёне

4.05.2026 / 08:08

Nashaniva.com

Суперлігу выйграў ФК «Тун».

Заўзятары вітаюць футбалістаў на гарадской плошчы. Фота: інстаграм клуба

За тры туры да фінішу «Тун» адарваўся ад пераследнікаў — «Санкт-Галена» і «Лугана» — на 11 балаў у чэмпіёнскай «шасцёрцы». У чэмпіёна 74 балы ў 35 матчах.

Што праўда, у суботу «Тун» прайграў «Базелю» з лікам 1:3, але «Санкт-Гален» у нядзелю прайграў «Сьёну» з лікам 0:3 і страціў шанцы на чэмпіёнства. 

Soccerstand.com

Чэмпіянат Швейцарыі праходзіць па наступнай схеме. Спачатку 12 каманд гуляюць у тры колы (33 туры), а потым разбіваюцца на дзве шасцёркі і гуляюць па пяць тураў. Аналагічна разыгрываецца чэмпіянат Шатландыі.

Гэта першы ў гісторыі чэмпіёнскі тытул «Туна». Год таму каманда выступала ў другім дывізіёне (Чэлендж-ліга).

У Лізе чэмпіёнаў клуб стартуе з другога кваліфікацыйнага раўнду.

Учора таксама вызначыўся чэмпіён Італіі, ім у 21‑ы раз датэрмінова стаў міланскі «Інтэр», у «Партугаліі» тытул заваяваў «Порту» (31‑ы ў гісторыі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула