БЕЛ Ł РУС

У Гомелі раскрылі злачынства сэксуальнага характару дзесяцігадовай даўніны. Следчыя здолелі аднавіць паролі на тэхніцы

4.05.2026 / 10:44

Nashaniva.com

Жыхар Гомеля здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняй больш за 10 гадоў таму.

У ходзе папярэдняга следства дома ў падазраванага быў праведзены вобшук, у выніку якога канфіскавалі камп’ютарную тэхніку. Першапачатковы аналіз абсталявання вынікаў не даў: інфармацыі, якая б прама ўказвала на датычнасць мужчыны да злачынства, выяўлена не было. Аднак праца следчых і экспертаў паставіла кропку ў гэтай справе, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Канфіскаваную тэхніку накіравалі ва ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці. Спецыялісты вывучылі сістэмны блок, мабільнік і планшэт.

У назапашвальніках сістэмнага блока і планшэта судовыя эксперты выявілі архіўныя файлы. Доступ да іх быў надзейна абаронены. Абвінавачаны катэгарычна адмовіўся даваць паролі. Аднак эксперты справіліся з пастаўленай задачай і змаглі адкрыць файлы, якія захоўваліся на сістэмным блоку і планшэце.

Пры іх дэтальным вывучэнні следчыя атрымалі бясспрэчныя доказы здзяйснення злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула