БЕЛ Ł РУС

На выездзе з Мінска сутыкнуліся аўтобус, маршрутка і легкавік

4.05.2026 / 11:10

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння каля 8‑й раніцы.

Каля будынка №220 па праспекце Незалежнасці адбылося сутыкненне аўтобуса «Нёман», маршруткі Mercedes і легкавога аўтамабіля Audi. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца, паведамляе ДАІ.

46‑гадовы пасажыр аўтобуса дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для абследавання. Іншыя пасажыры аўтобуса і маршрутнага таксі не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула