БЕЛ Ł РУС

Швецыя запусціць дзесяць вайсковых спадарожнікаў для разведкі ў Расіі

4.05.2026 / 13:28

Nashaniva.com

Швецыя вывела на арбіту свой першы ўласны вайсковы спадарожнік.

Фота: Узброеныя сілы Швецыі

Найбліжэйшыя два гады краіна плануе разгарнуць каля дзесяці апаратаў, якія будуць выкарыстоўвацца для разведкі каля расійскіх межаў і назірання за вайсковай актыўнасцю ў рэгіёне, паведамляе шведскі тэлеканал SVT.

«Новы спадарожнік узброеных сіл з’яўляецца часткай вайсковай касмічнай праграмы», — гаворыцца ў паведамленні Узброеных сіл Швецыі. Стакгольм цяпер можа самастойна выяўляць і аналізаваць пагрозы ў глабальным маштабе.

Запуск адбыўся ў нядзелю з авіябазы Вандэнберг у Каліфорніі. Яго выканала кампанія SpaceX Ілана Маска.

Кіраўнік касмічнага напрамку шведскіх узброеных сіл Андэрс Сундэман назваў запуск важным крокам.

«Мы атрымліваем магчымасць самі кантраляваць і прыярытэтна вызначаць разведку на вялікіх адлегласцях. Гэта сур’ёзнае ўзмацненне магчымасцяў», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула