Украінскі катар ударыў па Крымскім мосце — загінулі восем памежнікаў ФСБ
Атака адбылася 30 красавіка.
Украінскі безэкіпажны катар, ілюстрацыйнае фота
Падчас атакі БЭК на Крымскі мост загінуў увесь экіпаж (восем чалавек) вартавога катара памежнай службы ФСБ РФ, паведамляе ВЧК-АГПУ.
Пра атаку раней паведамляла Украіна.
Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі з расійскага боку не было.