БЕЛ Ł РУС

Падчас атакі на Крымскі мост загінуў увесь экіпаж катара памежнай службы ФСБ

4.05.2026 / 14:41

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі канала ВЧК-ОГПУ, атака безакіпажных катараў на Крымскі мост, якая адбылася 30 красавіка, прывяла да сур’ёзных страт сярод асабістага складу сілавых структур РФ.

Паведамляецца, што ў выніку інцыдэнту цалкам загінуў экіпаж вартавога катара памежнай службы ФСБ Расіі — восем чалавек, якія знаходзіліся на борце судна.

Канал апублікаваў спіс прозвішчаў загінулых.

Пра атаку раней паведамляла Украіна. 

Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі з расійскага боку не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула