БЕЛ Ł РУС

Беларусь хоча забраць журналістку Іну Кардаш, якую ва Украіне вінавацяць у шпіянажы на КДБ

4.05.2026 / 15:21

Nashaniva.com

Мінск выказаў зацікаўленасць у абмене беларускай журналісткі Іны Кардаш, затрыманай ва Украіне ў пачатку 2026 года. Пра гэта паведаміў прадстаўнік украінскага Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Багдан Ахрыменка, адзначыўшы, што сігнал ад беларускага боку паступіў, але пакуль не перайшоў у канкрэтныя прапановы.

Іна Кардаш. Фота: фэйсбук

Ахрыменка паведаміў, што Украіна атрымала адпаведны знак ад беларускага боку. 

— Такі сігнал быў, але, акрамя размоў, пакуль нічога няма. Мы адкрытыя да прапаноў. Нам нецікава трымаць у сябе злачынцаў-замежнікаў, выдаткоўваць на іх бюджэтныя сродкі ў той час, калі нашы незаконна асуджаныя грамадзяне знаходзяцца за кратамі ў нечалавечых умовах. Калі камунікацыя будзе мець практычныя прапановы, мы будзем іх разглядаць, — сказаў ён. 

Ён дадаў, што ў Беларусі ёсць людзі, якіх хоча вярнуць Украіна.

— Мы ведаем і памятаем пра кожнага з іх. Перамовы вядуцца. Камунікацыя з беларускім бокам была заўсёды, — кажа ён.

Ён таксама распавёў некаторыя падрабязнасці таго, як украінскія спецслужбы вялі Кардаш.

— СБУ і ГУР атрымалі інфармацыю пра яе дзейнасць і пачалі аператыўную гульню. Яна думала, што працуе ў Каардштабе. Для яе было арганізавана псеўдарабочае месца, яна не мела доступу да памяшканняў Каардынацыйнага штаба, знаходзілася ў іншым месцы. Само памяшканне было падрыхтавана для фіксацыі ўсяго, што там адбывалася, а матэрыялы, якія ёй давалі, не ўтрымлівалі ніякай праўдзівай інфармацыі. Калі супрацоўнікі СБУ, задзейнічаныя ў яе суправаджэнні, усё зафіксавалі, было арганізавана яе затрыманне, і яна знаходзіцца пад следствам.

Іну Кардаш затрымалі 20 студзеня па падазрэнні ў шпіёнстве на карысць беларускага КДБ. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула