У Амане мора і пляж афарбаваліся ў чырвоны колер. Што здарылася?
На ўзбярэжжы каля аманскага горада Мірбат мора і пляж набылі чырванаватае адценне з-за масавай гібелі крэветак, паведамляе выданне Muscat Daily.
На бераг вынесла вялікую колькасць дробных ракападобных, і з-за гэтага вада візуальна выглядала чырвонай.
Паводле мясцовых уладаў, прычынай стала змяненне тэмпературы вады і ўзроўню кіслароду ў ёй. Падкрэсліваецца, што гэта не звязана з забруджваннем.
Зараз пляжы ачышчаюць ад загінулых крэветак, каб пазбегнуць негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і здароўе людзей.
Чытайце таксама:
На першай у Беларусі крэветкавай ферме будуць разводзіць аўстралійскіх ракаў
Як беларус ператварыў старую школу ў ферму крэветак