Прэзідэнт Калумбіі заявіў пра 7 тысяч суайчыннікаў, якія ваююць ва Украіне
«Яны гінуць без прычыны», — сказаў Густава Петра.
Ілюстрацыйнае фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images
«Ва Украіне ў замежнай вайне ўдзельнічаюць 7 тыс. калумбійцаў з вайсковай падрыхтоўкай, якія гінуць без прычыны», — напісаў Густава Петра ў Х, падкрэсліўшы, што наёмніцтва незаконнае.
У кастрычніку 2025 года Петра заклікаў калумбійцаў, якія ваююць ва Украіне, вярнуцца на радзіму, заявіўшы, што іх выкарыстоўваюць як «гарматнае мяса».