БЕЛ Ł РУС

Мінчук збіраўся працаваць распрацоўшчыкам сайтаў, але зараз прыйдзецца купіць новы ноўтбук

5.05.2026 / 11:11

Nashaniva.com

Стары заблакавалі ашуканцы.

У тэматычнай групе ў месенджары 22‑гадовы хлопец знайшоў аб’яву пра вакансію на пасаду распрацоўшчыка сайтаў, перайшоў па спасылцы і адправіў сваё рэзюмэ. З заяўнікам нават правялі анлайн-сумоўе, па выніках якога яму адправілі спасылку для выканання тэставага задання.

Мінчук па ўказанні суразмоўцы ўвёў на камп’ютары лагін і пароль ад чужога ўліковага запісу iCloud, пасля чаго прылада была заблакаваная.

За вяртанне доступу да акаўнта ашуканцы запатрабавалі пералічыць ім 1000 даляраў. Аднак мінчук не стаў плаціць і звярнуўся ў міліцыю.

Заведзена крымінальная справа за вымагальніцтва.

Міліцыя нагадвае: не ўводзьце на сваёй прыладзе даныя чужога Apple ID або iCloud і не спампоўвайце праграмы, якіх няма ў афіцыйнай краме. Не адключайце Face ID, інакш рызыкуеце назаўсёды страціць доступ да свайго гаджэта і сховішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула