БЕЛ Ł РУС

Партугалія змяніла закон аб грамадзянстве. Зараз для яго атрымання неабходна пражыць у краіне дзесяць гадоў

5.05.2026 / 14:37

Nashaniva.com

Прэзідэнт Антоніу Жазэ Сегуру падпісаў папраўкі, якія, у тым ліку, уносяць змены ў закон аб грамадзянстве.

Будынак парламента Партугаліі. Фота: Santiago Urquijo / Getty Images

Цяпер для падачы заявы на атрыманне партугальскага пашпарта неабходна пражыць у краіне 10 гадоў. Раней гэты тэрмін складаў пяць гадоў.

Для грамадзян партугаламоўных краін, такіх як Бразілія, Ангола або Мазамбік, гэты тэрмін таксама павялічваецца — з пяці да сямі гадоў.

Раней дэпутаты таксама ўхвалілі іншы законапраект, які забараняе замежнікам запытваць від на жыхарства ўнутры краіны. Раней замежнік мог прыехаць у Партугалію з турыстычнымі мэтамі, а затым змяніць іх, падаўшы заяўку на ДНЖ.

Акрамя таго, законам уводзіцца тэрмін пражывання ў краіне для ўз’яднання з сям’ёй.

Калі раней замежнікі маглі падаць заяву на ўз’яднанне адразу пасля атрымання ДНЖ, то цяпер для гэтага неабходна пражыць у Партугаліі два гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула