У працы банкаўскіх картак магчымыя збоі
7 мая ў Беларусі магчымыя часовыя збоі ў працы банкаўскіх картак. Прычына ў тым, што Банкаўскі працэсінгавы цэнтр запланаваў тэхнічныя работы. Яны будуць праводзіцца ўначы — прыкладна з 3:00 да 5:00.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Пра часовыя нязручнасці сваіх кліентаў папярэдзілі ў Белінвестбанку, Сбер Банку, БНБ-Банку, Банку РРБ, Банку Рашэнне, Тэхнабанку, Парытэтбанку.
У гэты час у кліентаў некаторых банкаў могуць узнікаць перабоі пры аплаце карткамі, зняцці наяўных або выкарыстанні банкаматаў і іншых прылад самаабслугоўвання. Таксама магчымыя цяжкасці пры разліках у крамах і іншых сэрвісных пунктах.
Пасля завяршэння работ усе сэрвісы павінны працаваць у звычайным рэжыме.
Чытайце таксама:
Махляры абдурваюць пенсіянераў, абяцаючы выплаты да Дня перамогі
ЗВР Беларусі крыху выраслі за красавік пасля зніжэння ў сакавіку
Мінчанка прыехала ў Гомель, засялілася ў гасцініцу і стала чакаць вяртання 200 тысяч рублёў