БЕЛ Ł РУС

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

5.05.2026 / 18:35

Nashaniva.com

Расказваем пра самых вядомых удзельнікаў гульні.

Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка на гульню прыязджалі, Святланы Ціханоўскай не было. Фота: LookByMedia, «Наша Ніва», Офіс Ціханоўскай

На працягу мінулага тыдня ў польскіх Татрах больш за 60 беларускіх палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, бізнэсменаў, актывістаў сабраліся на арганізацыйна-дзейнасную гульню, ініцыяваную метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.

Хто ж быў сярод удзельнікаў?

Офіс Святланы Ціханоўскай афіцыйна прадстаўлены не быў — ні Святлана Ціханоўская, ні Франак Вячорка, ні хтосьці іншы не прыехаў.

Ціханоўская даслала 21‑хвіліннае відэавітанне, у якім акрэсліла шэсць праблем для абмеркавання.

Па словах Мацкевіча, найбольш заўважнай фігурай з людзей, звязаных з Офісам Ціханоўскай, быў сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

Не прыехаў таксама Павел Латушка, не было і Сяргея Ціханоўскага.

«Лепш за ўсё была прадстаўлена фракцыя бабарыканцаў. У мяне склалася ўражанне, што яны прыехалі ў поўным складзе і былі вельмі актыўныя», — расказаў Мікола Дзядок.

Гуляла Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка. Праўда, яны ад’язджалі на дзень на Кіпр — там свет беларускага грамадства адзначаў дзень нараджэння Уладзіміра Цэслера. Да святкаванняў на востраве далучылася і Святлана Ціханоўская.

Хто яшчэ быў на «гульні Мацкевіча»? У сацсетках паведамлялі пра свой удзел Аляксандр Кныровіч, Мікола Дзядок, Іван Краўцоў, Антон Раднянкоў, Настасся Касцюгова, Андрэй Ягораў, Павел Свярдлоў, Святлана Мацкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула